viasna on patreon

Брэст: кандыдат засведчыў, што вызначаныя месцы не прыдатныя да агітацыі (фота)

2012 2012-09-16T12:46:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maslouski-agit-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ігар Маслоўскі, які вылучаны кандыдатам у дэпутаты па Брэсцкай-Цэнтральнай акрузе №2 ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), вырашаў на ўласны досвед пераканацца, што месцы, якія гарвыканкам вызначыў для правядзення сустрэч з выбаршчыкамі, не могуць быць выкарыстаны падчас агітацыйнай кампаніі.

Адным з такіх месцаў на тэрыторыі выбарчай акругі з’яўляецца стадыён “Лакаматыў”, які агароджаны бетонным плотам, другім - увогуле непадрыхтаваная для такіх мерапрыемстваў спартыўная пляцоўка Цэнтру алімпійскага рэзерву па футболу. “Яшчэ напачатку агітацыйнай кампаніі я падрыхтаваў скаргу ў Брэсцкі аблвыканкам на рашэнне гарвыканкама, а таксама накіраваў яе ў Цэнтрвыбаркам, - нагадвае Ігар Маслоўскі. - З адказу ЦВК вынікае, што ёсць усе неабходныя ўмовы для правядзення сустрэч з выбаршчыкамі на тэрыторыі акругі. Мы наведалі з мэтай пікетавання вызначаныя месцы для агітацыі і, прастаяўшы на кожнай з пляцовак каля 20 хвілін, не распаўсюдзілі ні воднай перадвыбарчай улёткі, бо гэтая тэрыторыя знаходзіцца далёка ад месцаў, дзе жывуць людзі”.

Кандыдат у дэпутататы зазначыў, што падрыхтаваў новы зварот да старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіі Ярмошынай, каб тая дала адказ, як можна праводзіць актыўную агітацыйную кампанію, калі ў вызначаных уладамі месцах няма для каго распаўсюджваць інфармацыйныя матэрыялы.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства