viasna on patreon

Маладэчна: Прадпрыемствы на выбарах робяць рэкламу (фота)

2012 2012-09-16T10:06:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maladech-pashtouki-vyb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падобныя паштоўкі па маладэчанскіх установах распаўсюджваюць прадстаўнікі мясцовага аддзела ідэалогіі. З аднаго боку яны выглядаюць як афіцыйныя выбарчыя плакаты, з іншага – рэклама прыватнага прадпрыемства. Выходныя дадзеныя адсутнічаюць.

Гэта дзіўнае спалучэнне і спосаб распаўсюду выклікае законныя пытанні: на чые сродкі ажыццяўляецца рэклама? Калі паштоўкі былі вырабленыя за кошт рэкламуемага ААТ “Райаграсэрвіс”, тады чаму пра іх распаўсюд клапоцяцца ідэаолагі? А калі гэта афіцыйныя выбарчыя матэрыялы, выпушчаныя за дзяржаўныя сродкі, то якім чынам туды патрапіла рэклама?

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства