viasna on patreon

Адміністрацыя "Віцьбы" спрабавала разагнаць пікет кандыдата Мікуліна

2012 2012-09-14T12:34:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mikulin-aliaksandr-vicebsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Мікулін.

Аляксандр Мікулін.

Месца насупраць прахадной віцебскага кандытарскага камбіната "Віцьба" вызначана для пікетавання згодна з рашэннем мясцовых уладаў. Але кіраўніцтва прадпрыемства вырашыла, што агітацыйны пікет тут непажаданы. Тым больш, што мясцовыя жыхары актыўна дзяліліся з "групай падтрымкі" кандыдата Аляксандра Мікуліна сваімі праблемамі.

А.Мікулін, кандыдат у дэпутаты па Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акрузе №18, актывіст кампаніі "Гавары праўду". Пад гэтым лозунгам і праходзіў пікет у новым віцебскім мікрараёне "Білева". Кандыдат праводзіў пікет разам са сваімі даверанымі асобамі, Лідзіяй Сагідулінай і Анатолем Гнеўкам.

Прымусіць пікетоўцаў пакінуць пляцоўку каля "Віцьбы" спрабавалі і ахоўнік прадпрыемства, і работнікі адміністрацыі. Маўляў, гэта наша тэрыторыя, а мы не дазваляем. Пераканаў іх толькі паказаны дазвольны дакумент, і тое прадстаўнікі "Віцьбы" абураліся: аказваецца, адміністрацыю не папярэдзілі, што пляцоўка каля прадпрыемства ўваходзіць у пералік месцаў, вызначаных для вулічнай агітацыі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства