viasna on patreon

Брэст: дзяржаўнае тэлебачанне не хоча адказваць за ўвядзенне цэнзуры

2012 2012-09-14T11:17:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/internet-censored.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдат у дэпутаты па Брэсцкай-Усходняй акрузе №3 Дыяна Касцюковіч, якая вылучана Аб’яднанай грамадзянскай партыяй, так і не атрымала пісьмовага адказу ад кіраўніцтва тэлерадыёкампаніі “Брэст” наконт забароны ўжываць падчас тэлевізійнага звароту да выбаршчыкаў словы “байкот”, “пікет” і “Лукашэнка”. Спробы паскардзіцца на дзеяннні ТРК “Брэст” у іншыя дзяржаўныя структуры таксама не далі плёну: напрыклад, у пракуратуры і Цэнтрвыбаркаме параілі дачакацца адказу менавіта з тэлерадыёкампаніі, бо на яе ўскладзена адказнасць за выкананне Выбарчага кодэксу падчас запісу зваротаў кандыдатаў у дэпутаты.

Варта адзначыць, што ад захадаў кіраўніцтва ТРК “Брэст” пацярпела і актывістка АГП Анжаліка Камбалава, якая вылучаецца ў Баранавічах: запіс яе звароту да выбаршчыкаў увогуле не трапіў у эфір.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства