viasna on patreon

Улады сталіцы не дазволілі чарговы пікет

2012 2012-09-12T14:23:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhanczyny_piket.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

13 верасня Грамадзянская ініцыятыва супраць беззаконня ў судах і пракуратуры планавала правесці каля будынка ратушы на сталічнай плошчы Свабоды пікет пад лозунгамі: "Чынавенства, Годзе дурыць народ  і здзеквацца з яго!", "Ашуканцаў народа - да адказнасці!", "Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - надзейная абарона беззаконня ў краіне" і   "Патрабуем ад чыноўнікаў выканання Канстытуцыі і законаў краіны! ".

Аднак, як паведамляе лідар Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры, юрыст Тамара Сяргей, заяўнікі атрымалі адмову за подпісам намесніка старшыні Мінгарвыканкама Ігара Карпенкі.
“Ён лічыць, што наша заява “не адпавядае патрабаванням "артыкула 9 закона аб масавых мерапрыемствах, а правядзенне акцыі "будзе ствараць перашкоды руху пешаходаў ля будынка ратушы". Пры гэтым чыноўнік канкрэтна не ўказаў, патрабаванням якіх палажэнняў артыкула 9 Закона аб масавых мерапрыемствах не адпавядае наша заява. Я ж лічу, што прычынай адмовы з'яўляюцца нашы лозунгі. Грамадзянская ініцыятыва шосты год адстойвае правы грамадзян. Гаворка ідзе пра тое, што на свае скаргі ў дзяржаўныя органы грамадзяне атрымліваюць адпіскі, а не адказы па сутнасці на пастаўленыя пытанні. Падобныя дзеянні парушаюць артыкул 40 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Больш за тое, не даючы адказы на пастаўленыя пытанні, супрацоўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь спынілі з намі "перапіску". На такі крок пайшлі і чыноўнікі Вярхоўнага суда краіны.
Сваёй адмовай улады дэманструюць, што ўлада ў краіне належыць не народу, а чыноўнікам. Стала універсальнай іх спасылка на тое, што правядзенне акцыі стварае "перашкоды руху пешаходаў", якіх можна сустрэць у любым месцы сталіцы. З адказу Карпенкі мы зразумелі, што з нашымі лозунгамі нам не дазволяць пікетаванне нават у Белавежскай пушчы і ў балотах Палесся, дзе таксама можна сустрэць пешаходаў”, - упэўненая Тамара Сяргей.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства