viasna on patreon

ЦВК “адфутболіла” зварот гарадзенскіх кандыдатаў

2012 2012-09-10T14:00:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jarmoshyna-cvk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтрвыбаркама

Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтрвыбаркама

Гарадзенскія кандыдаты ў дэпутаты Вадзім Саранчукоў (Партыя БНФ), Юрый Істомін (АГП), Віктар Міхальчык і Павал Станеўскі (абодва БПЛ “Справядлівы свет”), Дзмітрый Бандарчук (кампанія “Гавары праўду”) атрымалі адказ з ЦВК на свой зварот, у якім прасілі разгледзець сітуацыю з абмежаваннем месцаў для выбарчай агітацыі, якія вызначыла гарадзенская выканаўчая ўлада.

ЦВК за подпісам старшыні Лідзіі Ярмошынай у адказе “элегентна” спаслалася на пункты 2, 3, 4 часткі шостай артыкула 24 Выбарчага кодэкса, згодна з якімі “вызначэнне месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў у г. Гродна з’яўляецца кампетэнцыяй Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта, і Цэнтральная камісія не мае права даваць ацэнку прынятаму рашэнню”. Гарадзенскія дэмакраты сваім парадкам лічаць, што ЦВК папросту ўхілілася ад ацэнкі рашэння гарадзенскіх мясцовых уладаў, а ў выбарчым працэсе ў горадзе над Нёманам не забяспечаны належныя ўмовы для паўнацэннай агітацыі.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства