Анлайн-галасаванне на сайце “Полесскай правды”: перамагае “супраць усіх”
https://spring96.org/be/news/56940
2012
2012-09-10T11:22:09+0300
2012-09-10T11:22:09+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/palesskaja-prauda.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Газета “Полесская правда” вырашыла вывучыць меркаванне выбаршчыкаў па Пінскай сельскай выбарчай акрузе №15 і арганізавала анлайн-апытанне на інтэрнэт-старонцы свайго выдання. Апытанка праходзіць пад назвай “За каго вы будзеце галасаваць на будучых выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу?”. Вынікі на 8 верасня выглядаюць наступным чынам: перамагае “супраць усіх” – 65% галасоў; на другім месцы праўладны кандыдат Аляксандар Палейчук - за яго аддалі 20% галасоў; трэцяе месца займае няпэўнае “пакуль не вырашыў” з 10% галасоў; апошняе месца займае іншы кандыдат у дэпутаты Аляксандар Баран – у яго пакуль толькі 5% галасоў. Намінацыя “не пайду на выбары” -- адсутнічае.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”