Сябры АГП з Віцебску Эаніта Жаўняровіч і Фёдар Бакуноў атрымалі папярэджаньні за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі “Хочам ведаць праўду” 16 ліпеня.
https://spring96.org/be/news/568
2003
2003-07-22T10:00:00+0300
2003-07-22T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
21 ліпеня судзьдзя Кастрычніцкага раённага суду Віцебску Марына Марозава вынесла прысуды 73-гадовай Эаніце Жаўняровіч ды Фёдару Бакунову. За ўдзел у несанкцыянаванай акцыі “Хочам ведаць праўду”, якая адбылася 16 ліпеня ды была прысьвечаная зьніклым беларускім грамадзянам, абодвум сябрам АГП абвешчанае папярэджаньне.
Нагадаем, што яшчэ адзін удзельнік гэтай акцыі Руслан Голубеў рашэньнем судзьдзі Сьвятланы Дутчанкі быў асуджаны на двое сутак адміністратыўнага арышту, а 24 ліпеня адбудзецца суд над сябром АГП Уладзімерам Семенчуковым.
Паводле Радыё Свабода