viasna on patreon

Шклоў: праўладны кандыдат выкарыстоўвае службовае становішча падчас агітацыйнай кампаніі

2012 2012-09-05T12:55:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ageeu_aliaksandr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Аляксандр Агееў

Намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Аляксандр Агееў

5 верасня кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90 - намеснік старшыні партыі БНФ Рыгор Кастусёў і сябра партыі левых “Справядлівы свет” Зінаіда Мілешчанка - падалі ў акруговую камісію сумесную скаргу на дзеянні свайго апанента, намесніка старшыні Камітэту дзяржкантролю Беларусі Аляксандра Агеева, які таксама з’яўляецца кандыдатам у дэпутаты па гэтай акрузе. У скарзе сцвярджаецца, што Агееў выкарыстоўвае службовае становішча для вядзення сваёй перадвыбарчай кампаніі.

“Кандыдат у дэпутаты, які з’яўляецца намеснікам старшыні КДК Беларусі, Аляксандр Агееў сапраўды выкарыстоўвае сваё службовае становішча для вядзення перадвыбарчай кампаніі. Гэта тым больш сумна, паколькі гэты чалавек з’яўляецца намеснікам старшыні ведамства, якое павінна кантраляваць выкананне законаў у краіне. У скарзе мы прыводзім два найбольш яскравыя факты такіх парушэнняў, што асвятляліся нават у дзяржаўным друку, каб акруговая камісія не змагла сказаць, што мы кажам няпраўду, - кажа Рыгор Кастусёў. - Ужо пасля рэгістрацыі ў якасці кандыдата, якая адбылася 22 жніўня, Аляксандр Агееў як намеснік старшыні КДК Беларусі 23 жніўня праводзіў прамую тэлефонную лінію з жыхарамі Круглянскага раёна. Гэты раён, як вядома, уваходзіць у Шклоўскую выбарчую акругу № 90, дзе Агееў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Ну а 24 жніўня гэты кандыдат прыняў удзел у педагагічнай канферэнцыі ў Бялынічах, яго здымак быў змешчаны на першай старонцы раённай газеты “Зара над Друццю”. Мы прывялі толькі найбольш яўныя парушэнні з боку кандыдата ў дэпутаты Агеева, які ў гэты час ужо павінен быў знаходзіцца ў адпачынку”.

Па словах Рыгора Кастусёва, калі акруговая камісія Шклоўскай выбарчай акругі № 90 не дасць адэкватную ацэку дзеянням кандыдата Агеева, адпаведная скарга будзе накіраваная ў Цэнтрвыбаркам.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства