viasna on patreon

Суд пакінуў выкладчыка без працы

2006 2006-12-20T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Юры Бачышча, дацэнт кафедры славянскай гісторыі БДПУ не будзе адноўлены на працы. Ю. Бачышча лічыць, што яго звольнілі за палітычныя перакананні. Выкладчык прасіў аднавіць яго на працы і выплаціць кампенсацыю за вымушаны прагул, паколькі лічыць падставы свайго звальнення незаконнымі. Пад заявай у абарону свайго выкладчыка падпісаліся 146 яго былых студэнтаў. Суд Маскоўскага раёну Мінску ў асобе суддзі С. Нікалаева не задаволіў зыск. Юры Бачышча мае жонку і сына, якому яшчэ няма і году.

Выкладчык быў звольнены пасля прэзідэнцкіх выбараў у сакавіку гэтага году. Ён працаваў незалежным назіральнікам, што вельмі не спадабалася кіраўніцтву універсітэта. У прыватных размовах яму прапаноўвалі зысці па ўласнаму жаданню, Ён адмовіўся і тады яго звольнілі за здзяйсненне “амаральнага учынку”, сутнасць якога выкладчыку не патлумачылі. Ю Бачышча падаў у суд , каб аднавіцца на працы. Падчас судовага працэсу выявілася, што “амаральны учынак” заключаўся ў тым, што Ю. Бачышча быццам бы распаўсюджваў мультфільмы з персанажам падобным на прэзідэнта. За гэта рэктар універсітэту П. Кухарчык спрабаваў завесці на Ю. Бачышчу крымінальную справу. Каб падцвердзіць гэтыя факты універсітэт звярнуўся ў Пракуратуру. Падчас праверкі Пракуратура не выявіла доказаў таго, што выкладчык Бачышча мае нейкае дачыненне да дыску з мультфільмамі, які фігуруе ў справе. Больш таго, мультфільмы, якія абражаюць гонар і годнасць прэзідэнта на гэты дыск былі запісаныя ў БДПУ.

Я некалькі разоў патрабаваў, каб у суд у якасці сведкі выклікалі рэктара БДПУ Пятра Кухарчыка, як я перакананы асабіста даваў загад аб маім звальненні, - гаворыць Ю. Бачышча. - Суд мне адмовіў, так жа сама як адмовіў у аднаўленні на працы і выплаце кампенсацыі. Я лічу гэтае рашэнне незаконным. Усе факты сведчылі пра тое што рашэнне аб маім звальненні незаконнае і несправядлівае.”

Зараз у працоўнай кніжцы Ю. Бачышчы запісана, што ён звольнены за “амаральны ўчынак”. “Знайсці новую працу з такім запісам у працоўнай кніжцы немагчыма, гаворыць юрыст Валянцін Стэфановіч. - Як толькі справа тычыцца грамадска-палітычных рэчаў, незалежнасць нашага суда недзе знікае. Суд прыняў рашэнне кіруючыся не законам і фактамі, якія былі выяўленыя падчас працэсу, а паводле палітычнай мэтазгоднгасці,” – гаворыць В. Стэфановіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства