viasna on patreon

Бабруйск: Галіну Смірнову папярэдзілі ў КДБ

2012 2012-09-03T18:25:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/smirnova-galina-babrujsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бабруйская актывістка Галіна Смірнова была выклкана позвай 3 верасня ў мясцовае аддзяленне КДБ. Размова з спецслужбоўцам Паўлам Сілковым цягнулася каля двух з паловай гадзін.

-Размова тычылася мінулагодніх маўклівых акцый, Народнага сходу, а таксама вывешвання бел-чырвона-белых сцягоў у Бабруйску. Узгадаў супрацоўнік КДБ і запальванне свечак на Дзяды, на што я заявіла, што для мяне гэты дзень асаблівы, я шаную памяць рэпрэсаваных сваякоў, і таму буду прыходзіць туды і запальваць гэтыя свечкі. Павел Сілкоў папярэдзіў, што ўсе мае дзеянні могуць давесці да крымінальнай адказнасці, - адзначыла Галіна Смірнова.

На пытанні, якія тычыліся асабістага жыцця ці сям’і, бабруйская актывістка адмовілася адказваць. Але агулам адзначае, што супрацоўнік КДБ размаўляў з ёй цалкам культурна, без пагрозаў.

-Канешне, зайшла размова і пра выбары. Я сказала, што буду ўдзельнічаць у назіранні. Але можна сказаць, што большую частку часу мы прысвяцілі размовам наконт майго ўдзелу ў акцыях. Таксама Павел Сілкоў даў азнаёміцца з паперай, сэнс каторай быў папярэдзіць мяне аб адказнасці па артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу – “арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўны удзел у іх”. Пакаранне па гэтаму артыкулу – да трох год пазбаўлення свабоды, - кажа Галіна Смірнова.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства