viasna on patreon

Маладэчна: назіральнікаў АБСЕ здзіўляе, што ў горадзе выбары не адчуваюцца

2012 2012-09-02T17:19:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maladechna-vybary-plakaty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнікі ад АБСЕ 30 і 31 жніўня сустракаліся з удзельнікамі выбарчай кампаніі ў Маладэчне. Прадстаўнікі гэтай арганізацыі, адзін з якіх – з Нарвегіі, другі – з Нідэрландаў, былі здзіўлены, што ў час, калі кампанія мусіць быць у поўным разгары, нідзе на вуліцах горада гэтага не адчуваецца.

Назіральнікі найперш сустракаліся з усімі кандыдатамі, якія балатуюцца па абодвух акругах – Маладэчанскай гарадской №72 і Маладэчанскай сельскай №73. Таксама яны размаўлялі з прадстаўнікамі камісій і незалежнымі назіральнікамі, зарэгістраванымі на гэтых акругах.

Як распавядае адзін з кандыдатаў, прадстаўнік Партыі БНФ, назіральнікі цікавіліся ягонай праграмай, біяграфіяй, палітычным досведам, выбарчай стратэгіяй і наогул – актыўнасцю ў выбарчым працэсе рэгіянальных апазіцыйных  сілаў.

Іншы суразмоўца прадстаўнікоў АБСЕ, назіральнік ад БХК, адзначае, што замежныя назіральнікі вельмі дакладна распытваліся пра сутнасць ягоных заўваг і скаргаў на дзеянні камісіі, а таксама цікавіліся, чаму, на ягоную думку, сярод кандыдатаў так мала прадстаўнікоў палітычных партый, у тым ліку - апазіцыйных, а ў мясцовых камісіях, як акруговых, так і ўчастковых – прадстаўнікоў апазіцыі наогул няма.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства