viasna on patreon

У Оршы будзе вуліца Якава Навуменкі?

2012 2012-08-31T11:29:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/orsha-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Аршанскай гарадской акрузе № 26 і яго каманда прапанавалі ўвекавечыць у Оршы памяць Народнага артыста Беларусі Якава Навуменкі.

Трагічная вестка аб гібелі вядомага дзеяча культуры, народнага артыста Якава Навуменкі ўскалыхнула жыхароў Оршы. У гэтым горадзе ён нарадзіўся і вырас, тут вучыўся, неаднаразова прыязджаў, ужо будучы вядомым артыстам.

Орша павінна шанаваць памяць сваіх знакамітых землякоў, - лічаць у камандзе кандыдата ў дэпутаты Канстанціна Анташкевіча. Ён і яго прыхільнікі вылучылі ідэю назваць адну з вуліц Оршы імем Якава Навуменкі. Для гэтага прапануецца пераназваць вуліцу 2-ю Лейтэнанцкую. З аднаго боку, гэта назва не ўяўляе якой-небудзь гістарычна-культурнай каштоўнасці, а з другога, у горадзе ўжо ёсць 1-ая Лейтэнанцкая, а таксама 1-ы і 2-і Лейтэнанцкія завулкі. Імя Якава Навуменкі, несумненна, для аршанцаў уяўляе вялікую каштоўнасць.

Каманда Анташкевіча ў бліжэйшыя дні плануе сабраць подпісы жыхароў 2-ой Лейтэнанцкай аб згодзе на перайменаванне вуліцы і накіраваць іх для прыняцця рашэння ў Аршанскі гарадскі савет дэпутатаў і гарвыканкам.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства