viasna on patreon

Рагачоў: незарэгістраваны прэтэндэнт ад “Гавары праўду” выступіў за байкот выбараў

2012 2012-08-29T12:04:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bajkot-vybary.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Скарга Дзяніса Дашкевіча, якая разглядалася ўчора на паседжанні ЦВК, засталася незадаволенай: актывіста кампаніі “Гавары праўду!” не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты.

Як паведамляецца, за Дашкевіча было сабрана больш за 1500 подпісаў, у выбарчую камісію было здадзена 1080. Згодна з выдадзенай копіяй рашэння камісіі, сабраных подпісаў за Дашкевіча ў камісію трапіла 1056, з іх 68 прызнаныя несапраўднымі. Актывісту “Гавары праўду!” паведамілі, што ў камісію таксама паступілі заявы грамадзян, якія не прадпісваліся за Дашкевіча, але самі заявы Дашкевічу не паказалі. Пры гэтым да працэдуры праверкі подпісаў ні назіральнікаў, ні членаў яго каманды не пусцілі.

У сувязі з гэтым Дашкевіч праз незалежны сайт vrogacheve.ru звярнуўся да рагачоўцаў з прапановай байкоту выбараў у парламент.

“Калі вас будуць гнаць на выбарчыя ўчасткі, пішыце на бюлетэне: “Я супраць усіх”. Калі вы мелі намер аддаць свой ​​голас за Дзяніса Дашкевіча, пішыце: “Я за Дашкевіча”, – гаворыцца ў звароце.

Сваёй галоўная задачай рагачоўскія актывісты ставяць “пустуючыя выбарчыя ўчасткі ў асноўны дзень галасавання – 23 верасня”. Пры гэтым каманда Дашкевіча звярнулася да ўсіх тых, хто можа аказаць дапамогу ў распаўсюджванні гэтай інфармацыі.

”Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства