viasna on patreon

Рэчыца: Выбары не цікавяць мясцовыя СМІ

2012 2012-08-29T10:33:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rechica-smi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ці з’яўляюцца выбары ў Палату прадстаўнікоў важнай падзеяй у жыцці краіны? Ва многім гэта бачна па тым, наколькі падрабязна іх асвятляюць СМІ. Калі меркаваць па публікацыях у мясцовых беларускіх газетах, то выбараў у краіне амаль няма. Прыклад Рэчыцкага раёна – яшчэ адно пацвярджэнне гэтаму.

У дзяржаўнай газеце “Дняпровец”, якая выдаецца ў Рэчыцы, друкуюцца афіцыйныя паведамленні на выбарчую тэму: межы выбарчых участкаў, склад выбарчых камісій, спіс зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты і гэтак далей. Але друкаваць гэтыя звесткі – абавязак раённай  газеты, які вызначаны ў Выбарчым кодэксе.

А што робіцца па-за межамі афіцыйных органаў? Хто фарміраваў ініцыятыўныя групы па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты? Як збіраліся подпісы, якім яшчэ чынам вылучаліся кандыдаты? І ўвогуле, які настрой у насельніцтва напярэдадні выбараў? Усё гэта нецікава для мясцовых СМІ.

Акрамя “Дняпроўца”, у Рэчыцкім раёне выдаецца газета “Тэлевід-інфо” і дзейнічае мясцовае тэлебачанне “Тэлевід” (абодве рэдакцыі ўваходзяць у склад адкрытага акцыянернага таварыства “Тэлевід”). Яны маюць агульны інтэрнет-сайт. За больш чым 2 месяцы, прайшоўшыя пасля абвяшчэння выбарчай кампаніі, газета змясціла толькі адну інфармацыю на гэту тэму: артыкул за 27 ліпеня пра рэгістрацыю ініцыятыўных груп (на здымку).

Такая самая сітуацыя і ў іншых раёнах Гомельшчыны: дзяржаўныя газеты змяшчаюць у асноўным афіцыйныя паведамленні выбарчых камісій, а недзяржаўныя СМІ “цураюцца” выбарчай тэматыкі.

 

”Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства