viasna on patreon

Выбарчая цэнзура на Гарадзенскім ТБ

2012 2012-08-28T15:39:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cenzura_net.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па гарадзенскім тэлебачанні 27 жніўня ў запісе былі паказаныя першыя выступы кандыдатаў у дэпутаты. Учора выступілі прэтэндэнты па гарадзенскіх гарадскіх акругах. Усе выступы ўладных стаўленнікаў былі падобныя. Яны гаварылі пра дзяржаўныя дасягненні, а таксама пра некаторыя сацыяльныя праблемы і дабрабыт. Характэрна, што вылучэнцы ад улады не разумеюць сутнасці парламенту: яны гаварылі пра тыя пытанні, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі мясцовага самакіравання і дэпутатаў мясцовых саветаў.

З прадстаўнікоў дэмакратычных партый адзіным па-беларуску выступаў старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў. Ён выказаўся досыць крытычна пра цяперашнія выбары і даводзіў да тэлегледачоў пазіцыю сваёй партыі. Старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Юрый Істомін таксама крытыкаваў цяперашнюю ўладную сістэму і заявіў, што цягам выбарчай кампаніі здыме сваю кандыдатуру перад галасаваннем.  

А вось вылучэнку ад АГП па Івейскай акрузе Ірыну Давідовіч пільныя цэнзары з гарадзенскага тэлебачання прымусілі перазапісваць выступ. Ім не спадабалася фраза “за сумленныя выбары без Лукашэнкі”. Не выключана, што з выступу Давідовіч, які прагучыць 29 жніўня на канале “Беларусь-2”, будуць выразаныя і некаторыя іншыя фразы, якія выклікалі пярэчанні і сумневы тэлевізійных цэнзараў.     

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства