viasna on patreon

З РУУС Савецкага раёну адпушчаныя Франак Вячорка, Сяргей Карловіч і Максім Вяльмовіч. На маладых людзей складзеныя пратаколы за тое, што яны мелі пры сабе даклад спецдакладчыка ААН па Беларусі Адрыяна Севярына

2006 2006-12-10T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каля 17 гадзінаў з РУУС Савецкага раёну Менску адпушчаныя Франак Вячорка, Сяргей Карловіч і Максім Вяльмовіч пасьля складаньня на іх пратаколаў адміністратыўнага правапарушэньня па арт. 172.3 -- распаўсюд друкаванай прадукцыі, зьмест якой наносіць шкоду дзяржаўнаму ладу, правам і законным інтарэсам грамадзянаў. Цікава, што гэткай шкоднай інфармацыяй супрацоўнікі міліцыі палічылі даклад сьпецдакладчыка ААН па Беларусі Адрыяна Севярына.

Франак Вячорка, Сяргей Карловіч і Максім Вяльмовіч былі затрыманыя каля 14 гадзінаў на перакрыжаваньні прасьпекту Незалежнасьці з вул Машэрава (былая Варвашэні). Пры сабе маладыя людзі мелі даклад Адрыяна Севярына.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства