viasna on patreon

У Магілёве КДБ умешваецца ў выбарчы працэс

2012 2012-08-15T14:25:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kdb-loga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 жніўня да Уладзіслава Ярашова, які збірае подпісы ў падтрымку дэмакратычнага кандыдата ад Руху “За свабоду” Уладзіміра Пунчанку, завітаў супрацоўнік КДБ.

Малады супрацоўнік КДБ знянацку фактычна ўламіўся ў кватэру Ярашова, каб паразмаўляць аб справах дзяржаўнай бяспекі.

У яшчэ не да канца прачнуўшагася студэнта-эканаміста Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта Аркадзя Куляшова малады супрацоўнік КДБ спрабаваў дазнацца пра тое, колькі плацяць за подпісы, хто кіруе і арганізоўвае гэты працэс.

КДБіст пагражаў Уладзіславу, які з’яўляецца студэнтам-эканамістам Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова,  адлічэннем з вучобы за ягоную працу ў камандзе апазіцыйнага кандыдата, а таксама прапаноўваў супрацоўніцтва  з КДБ.

 Праз 20 хвілін размовы візіцёр, які так і не прадставіўся, пакінуў кватэру актывіста.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства