viasna on patreon

Барысаў: у прэтэндэнта ў кандыдаты патрабуюць дэкларацыю аб даходах за чатыры гады

2012 2012-08-07T15:19:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ministerstva_pa_padatkah.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыні Барысаўскай гарадской арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Міхаілу Васільеву прыйшоў ліст з падатковай інспекцыі з патрабаваннем даць дэкларацыю аб даходах за апошнія чатыры гады.

Васільеў будзе вылучацца ў кандыдаты ў дэпутаты ПП НС пятага склікання па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе № 62 па партыйных спісах АГП. Па дзіўным збегу абставінаў менавіта цяпер падатковая інспекцыя патрабуе ад яго як ад фізічнай асобы прадаставіць дэкларацыю аб даходах, пачынаючы з 2008 года.

«Не ведаю, чым выкліканая гэтая цікавасць, - кажа Васільеў, - але часу гэта адымае вельмі шмат. Цяпер, калі я ўступаю ў выбарную кампанію, гэта асабліва напружвае».

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства