Слонімскія дэмакраты плануюць вылучыць сваіх прадстаўнікоў ва ўсе ўчастковыя камісіі
Слонімская раённая газета “Слонімскі веснік” 25 ліпеня апублікавала спіс участкаў для галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання на тэрыторыі Слонімскага раёна. Сёлета іх утворана 49. Гэта на 4 участкі менш, чым было ў 2008 годзе. Адной з галоўных прычын памяншэння ўчасткаў для галасавання стала змяншэнне колькасці насельніцтва, найперш вясковага.
На ўсе гэтыя ўчасткі сябры Слонімскага дэмакратычнага згуртавання плануюць вылучыць па аднаму чалавеку на кожны ўчастак. Па словах кіраўнікоў слонімскіх суполак партый БНФ, БХД, АГП, “Справядлівы свет” — у камісіі на слонімскія выбарчыя ўчасткі плануецца вылучыць 49 чалавек: ад партыі БНФ — 20, ад БХД — 15, ад “Справядлівага свету” — 9 і ад АГП — 5. Але хто з іх і колькі туды трапяць — пакажа час.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»