viasna on patreon

Гарадзенскія праваабаронцы патрабуюць ад гарвыканкаму канкрэтнага адказу

2012 2012-07-26T13:51:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sazonauu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Сазонаў

Віктар Сазонаў

Праваабаронцы Віктар Сазонаў і Уладзімір Хільмановіч звярнуліся з чарговым афіцыйным лістом у Гарадзенскі гарвыканкам. Яшчэ 10 ліпеня бягучага году яны падалі заяву аб правядзенні 4 жніўня пікету ў падтрымку старшыні ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага і іншых палітычных вязняў.

На гэта быў атрыманы афіцыйны адказ гарвыканкаму ад 16.07.2012 за подпісам намесніцы старшыні Ірыны Сенчанковай, з якога не вынікае - дазволена правядзенне азначанага пікету ці не. Замест канкрэтнага адказу чыноўнікі прапанавалі заяўнікам наступнае: “для падрыхтоўкі мерапрыемства Вам неабходна прадугледзець забеспячэнне парадку і бяспекі пры правядзенні заяўленага мерапрыемства. Для гэтага неабходна заключыць дамовы з адпаведнымі службамі і праінфармаваць аб гэтым Гродзенскі гарвыканкам”. Не паведамляецца таксама, на падставе якіх юрыдычных нормаў і з якімі канкрэтна службамі павінны заключацца такія дамовы, паводле якіх узораў яны павінны быць складзены і на падставе якіх заканадаўчых актаў. Узнікае пытанне пра законнасць такіх патрабаванняў.

Віктар Сазонаў і Уладзімір Хільмановіч лічаць афіцыйны адказ гарвыканкама юрыдычна некарэктным. У новым лісце ў гарвыканкам праваабаронцы сцвярджаюць, што заяўка ад 10.07.2012 г. пададзена адпаведна нормам дзейснага заканадаўства, і звяртаюцца да мясцовых чыноўнікаў з канкрэтным пытаннем – дазволена правядзенне пікету альбо не.

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства