Полацкі раён: КДБ - без альтэрнатывы
Па Полацкай сельскай выбарчай акрузе № 24 зарэгістраваная толькі адна ініцыятыўная група па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у Палату прадстаўнікоў.
Прэтэндэнтам у кандыдаты ад сельскіх працаўнікоў Полаччыны выступае Васіль Папко, намеснік начальніка ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, які пражывае ў Віцебску. Пакуль ні адна партыя ці рух не заявілі аб магчымым вылучэнні кандыдата па дадзенай акрузе. Такім чынам, выбары ў Палату прадстаўнікоў на Полаччыне будуць, хутчэй за ўсё, безальтэрнатыўнымі.
Заявы на рэгістрацыю ў дадзеную акруговую выбарчую камісію падавала таксама група Мікалая Статкевіча, якой было адмоўлена ў рэгістрацыі на падставе судзімасці мяркуемага кандыдата.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"