Мікалай Петрушэнка просіць ануляваць рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы
Не прайшло і сутак з моманту рэгістрацыі ініцыятыўнай групы актывіста кампаніі «Наш Дом» і партыі «Справядлівы свет» Мікалая Петрушэнкі, як ён сам падаў у камісію заяву аб адклiканнi рэгістрацыі ініцыятыўнай групы.
Мікалай Сямёнавіч тлумачыць свой крок салідарнасцю з палітвязнем Мікалаем Статкевічам, чыю групу камісія Аршанскай Дняпроўскай акругі № 27 адмовілася зарэгістраваць. Праўда пры гэтым Петрушэнка не адмаўляецца наогул ад удзелу ў выбарах і захоўвае за сабой права вылучыцца кандыдатам ад партыі «Справядлівы свет».
Варта адзначыць, што такі крок актывіста у незалежных назіральнікаў выклікае некаторыя пытанні. Не зусім зразумела, чаму салідарнасць са Статкевічам перашкаджае вылучацца кандыдатам у дэпутаты шляхам збору подпісаў, але ў той жа час не перашкаджае вылучэнню кандыдатам ад палітычнай партыі.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"