Дэпутат Гумінскі збіраецца балатавацца ў чацвёрты раз
19 ліпеня ў Барысаве на
прыборабудаўнічым заводзе адбыўся сход
калектыву, на якім аднагалосна было прынята рашэнне аб вылучэнні
кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 5.
склікання дзеючага дэпутата Віктара
Гумінскага.
Як распавядаюць ўдзельнікі сходу, туды былі запрошаныя толькі
работнікі аддзелаў. «Была адна працоўная, так яе адразу ж «выбралі» у
прэзідыум», - распавядаюць відавочцы. Гумінскага, які вось ужо ў
чацвёрты раз будзе «балатавацца» у дэпутаты, вельмі хвалілі
прадстаўнікі адміністрацыі.
«Калі сказалі галасаваць, я падняў руку, - распавёў адзін з
удзельнікаў сходу. - Якая мне розніца?! Я ўсё роўна на выбары не
пайду. Ужо даўно пераканаўся, што ніякіх выбараў пры Лукашэнку ў нас
няма».
Варта заўважыць, што інтрыга ў цяперашніх выбарах для Гумінскага ўсё ж
ёсць: на гэта раз ён будзе балатавацца па раённай
акрузе № 63. Да
гэтага ён тройчы «перамагаў» на акрузе гарадской.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»