viasna on patreon

20 ліпеня – працяг разгляду скаргаў невыязных праваабаронцаў

2012 2012-07-20T09:40:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/img_0354.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Гулак і Валянцін Стэфановіч Пад час прэс-канферэнцыі кампаніі  “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Алег Гулак і Валянцін Стэфановіч Пад час прэс-канферэнцыі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Суд Цэнтральнага раёна менска 20 ліпеня працягвае разгляд скаргаў старшыні Беларускага Хельсінскага камітэта Алега Гулака (пачатак у 10 гадзін) і намесьніка старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянціна Стэфановіча (пачатак у 12-00) на дзеянні Мінюста і МУС на ўнясеньне іх прозвішчаў па надуманых падставах у банк дадзеных аб грамадзянах РБ, права якіх на выезд з Рэспублікі Беларусь часова абмежавана.

Суд павінен быў адбыцца 16ліпеня, аднак на не з’явіліся прадстаўнікі адказчыка (МУС), паколькі знаходзяцца ў камандыроўцы і суддзя Алена Сямак прыняла рашэньне аб пераносе судовага паседжаньня на 10 раніцы 20 ліпеня.

Між тым, 19 ліпеня стала вядома, што дырэктара інфармацыйна-асветніцкай установы «Платформа» Андрэя Бандарэнку, скарга якога таксама павінна была разглядацца ў судзе сёньня, даставілі ў КДБ, дзе азнаёмілі з пастановай аб пастаноўцы на прафілактычны ўлік у КДБ. Гэта з’яўляецца падставай для часовага абмежаваньня выезду за межы краіны.

Ці не па гэтай прычыне суддзя Цэнтральнага раёна Алена Сямак чатыры месяцы не магла прызначыць дату судовага паседжаньня? – задаюцца пытаньнем праваабаронцы.

Дарэчы, з ліста Міністэрства юстыцыі, які Стэфановіч атрымаў у адказ на свой зварот ад 26 чэрвеня вынікае, што хаця “падстаў для прыцягнення суддзі Сямак Мінюстам не выяўлена”, тым не меней “вырашана не прадстаўляць суддзю Сямак да прэміраваньня па выніках работы за чэрвень 2012 года”. 

Нагадаем, што 11 сакавіка бягучага года пры пераездзе дзяржаўнай мяжы ў памежным пераходзе “Каменны лог” Валянціну Стэфановічу было адмоўлена ў праве выезда з Рэспублікі Беларусь.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства