viasna on patreon

Афіцыйныя сайты Гарадзеншчыны пра выбары -- меньш мінімальнага

2012 2012-07-19T07:39:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ahitacyja_vybary12.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Раённыя афіцыйныя сайты Гарадзеншчыны не надаюць выбарам у Палату прадстаўнікоў асаблівай увагі. На некаторых з іх увогуле цяжка знайсці інфармацыю, якая датычыць бягучай выбарчай кампаніі. Характэрна, аднак, што бальшыня з іх “саромецца” падаваць склады акруговых выбарчых камісій.

Прыкладам, сайт Бераставіцкага райвыканкаму дае на сваёй старонцы толькі кіраўніцтва акруговай выбарчай камісіі і месцы, забароненыя для пікетавання. Няма поўнага складу камісіі і на сайце Дзятлаўскага райвыканкаму. На адпаведным сайце Ваўкавыскага раёну ўвогуле пададзеныя толькі месцы, у якіх забаронена пікетаваць. Пра акруговую камісію тут нават не згадваецца. Да месцаў, забароненых для пікетавання, зводзіцца ўся інфармацыя на сайце Зэльвенскага райвыканкаму, усё іншае мясцовыя чыноўнікі не лічаць патрэбным даводзіць да грамадзянаў. Але ўсіх “зацьміў” сайт Івейскага райвыканкаму – на ім пад рубрыкай “Выборы – 2012” стаіць толькі адно слова – “Решение”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства