viasna on patreon

Саранчукоў падаў заявы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы ва ўсе Гарадзенскія акругі

2012 2012-07-18T18:04:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/saranchukou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Гродзенскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў

Старшыня Гродзенскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў

Гарадзенская гарадская арганізацыя Партыі БНФ 18 ліпеня падала на рэгістрацыю ў акруговыя выбарчыя камісіі ініцыятыўную групу. Ініцыятыўная група колькасцю 11 чалавек па вылучэнні кандыдатам Вадзіма Саранчукова пададзена ва ўсе чатыры акругі, якія ёсць на тэрыторыі гораду: Гарадзенскую-Занёманскую №49, Гарадзенскую-Цэнтральную №50, Гарадзенскую-Паўночную №51 і Гарадзенскую-Сельскую №52. Па словах старшыні арганізацыі Вадзіма Саранчукова гэта павінна паспрыяць інфармацыйнай кампаніі партыі ў бягучым выбарчым працэсе. Усяго па Гарадзенскай вобласці Партыя БНФ мае намер зарэгістраваць 9 кандыдатаў.

Сёння ж па Гарадзенскай-Занёманскай акрузе падаў на рэгістрацыю сваю ініцыятыўную групу ў колькасці 15 чалавек актывіст кампаніі “Гавары праўду” Дзмітрый Бандарчук. Паседжанне камісіі па пытанні рэгістрацыі павінна адбыцца ў пятніцу 20 ліпеня.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства