viasna on patreon

Прафсаюзу РЭП адмоўлена ў разглядзе скаргі на вынікі фармавання акруговых камісій

2012 2012-07-13T23:48:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/malej-uladzimir.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Малей

Уладзімір Малей

Брэсцкі абласны суд адмовіў ва ўзбуджэнні грамадзянскай справы па скарзе  рэспубліканскага савета Беларускага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці на рашэнне Прэзідыума Брэсцкага  аблсавета і аблвыканкама  аб стварэнні акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў пятага склікання.

Пра гэта паведамляе прававы інспектар Берасцейскага абласнога аддзялення прафсаюза РЭП Уладзімір Малей.

Нагадаем, скарга была накіравана ў суд у сувязі з тым, што ў камісіі не былі ўключаны чатыры прадстаўнікі незалежнага прафсаюза – у той час як ад праўладных прафсаюзаў прайшлі ўсе вылучэнцы.  

Прычынай для адмовы з боку суда стала тое, што скаргу падпісаў не старшыня прафсаюза РЭП, а яго намеснік, і пры гэтым не былі прадстаўлены дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы намесніка падпісваць і пацвярджаць заявы.

Уладзімір Малей з такім рашэннем не згодны, таму падрыхтаваў прыватную скаргу ў Вярхоўны суд РБ. На думку юрыста, суддзя Брэсцкага абласнога суда парушыў артыкул 60 Канстытуцыі РБ, у якім замацавана права грамадзянаў звяртацца ў суд па абарону сваіх правоў і інтарэсаў. У Вярхоўны суд пры гэтым будзе прадастаўлена даведка аб паўнамоцтвах намесніка старшыні прафсаюза РЭП і статут аб’яднання.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства