viasna on patreon

Праваабаронцы надалі ўніверсальнаму лагатыпу правоў чалавека нацыянальны каларыт

2012 2012-07-12T23:05:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ptuska_bielaja_na_indziha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

23 верасня 2011 году Генеральнай асамблеяй ААН  быў прадстаўлены пераможца сусветнага анлайн-конкурсу “Лагатып правоў чалавека”, на які было даслана 15396 прапановаў удзельнікамі з 190 краінаў. Эмблема “Free as a man” (“Свабодны як чалавек”), прапанаваная сербскім дызайнерам Прэдрагам Стакічам, спалучае ў сабе сілуэты рукі і птушкі і сімвалізуе мірны ўнёсак ва ўмацаванне правоў чалавека, нягледзячы на культурныя і моўныя бар'еры.

Зараз сусветны лагатып міжнароднага руху за правы чалавека вольны ад якіх-небудзь правоў і  можа быць выкарыстаны кожным як бясплатны твор «адкрытага доступу» на сайце www.humanrightslogo.net. Акрамя таго, на сайце прадстаўлены розныя варыянты агульнапрынятага сімвалу, сярод  якіх і тыя, што адлюстроўваюць прыналежнасць да нейкай краіны.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” таксама вырашыў надаць міжнароднаму лагатыпу нацыянальны каларыт і аздобіў руку-птушку выцінанкай – атрымаўся адаптаваны беларускі варыянт сусветнага праваабарончага лагатыпу. Дапамагла ім у гэтым майстар выцінанкі – Вольга Бабурына.

Спадзяемся, наша ініцыятыва будзе падтрымана і іншымі праваабарончымі арганізацыямі краіны і гэты сімвал будзе ўспрымацца як лагатып правоў чалавека Беларусі. Чакаем водгукаў, а, можа, і новых прапановаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства