У доме сустаршыні кампаніі "За справядлівыя выбары" - міліцыянты (абнаўляецца)
17.05 Па інфармацыі праваабаронцаў, міліцыянты ўсё ж патрапілі ў дом Віктара Карняенкі. Зараз яны праводзяць ці то ператрус, ці то агляд памяшкання - шукаюць нелегальную друкаваную літаратуру.
***
У дом Віктара Карняенкі, які з’яўляецца сустаршынёй кампаніі "За справядлівыя выбары", ломяцца міліцыянты.
Вядома, што сам спадар Карняенка сёння мусіў вылецець у Вену, дзе заўтра распачнецца Дадатковая нарада па чалавечым вымярэнні на тэму выбараў. На гэтай нарадзе будзе прысутнічаць і старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына.
Паколькі інфармацыі пра якія-небудзь крымінальныя справы, у якіх фігураваў бы сп. Карняенка, не з'яўлялася, праваабаронцы мяркуюць, што такія паводзіны міліцыянтаў можна расцэньваць як спробу ўладаў не дапусціць дэмакратычнага актывіста да ўдзелу ў мерапрыемстве АБСЕ.