viasna on patreon

Ігар Трухановіч дамогся справядлівасці праз суд, праўда толькі часткова

2012 2012-07-10T10:39:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudovaja_zala.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Судовая зала.

Судовая зала.

Услед за жыхаркай Магілёва Юляй Гарачанковай, якая ў чэрвені праз суд дамаглася кампенсацыі маральнай шкоды за незаконны пяцісуткавы арышт, маральную кампенсацыю атрымае  і актывіст Ігар Трухановіч.

4 ліпеня ў судзе Фрунзенскага раёна прайшло пасяджэнне па грамадзянскім пазове Трухановіча аб кампенсацыі маральнага ўрону, які ўзнік у выніку дзеянняў супрацоўнікаў МУС 8 кастрычніка 2011, калі на апошняга быў складзены адміністрацыйны пратакол па артыкуле 17.1 аб тым, што ён нібыта лаяўся матам у 7 гадзін раніцы, знаходзячыся ў гасцях у сваёй сястры.

Суддзя Фрунзенскага р-на пастанавіў спагнаць з адказчыка ў асобе Міністэрства фінансаў суму ў 2 млн. рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды, а таксама 1,9 млн. рублёў за выдаткі на абаронцаў падчас адміністрацыйнай і грамадзянскай справы.
Як паведамляе сайт belarus.indymedia.org, на судовым пасяджэнні адказчык настойваў на тым, што пазоў не мае пад сабой ніякіх прававых падстаў, паколькі рашэнне суда аб адсутнасці складу злачынства не мае на ўвазе таго, што супрацоўнікі ўнутраных органаў, якія затрымлівалі Трухановіча 8 кастрычніка, дзейнічалі незаконна. Насуперак гэтаму суддзя ўсё ж вырашыў задаволіць пазоў, пры гэтым знізіўшы першапачатковую суму маральнай кампенсацыі з 5 млн. да 2 млн. рублёў.

На жаль, гэта толькі адзінкавыя выпадкі ў сістэме правасуддзя, якія аднак сведчаць, што часам і сістэма дае збой.


Нагадаем, што 8 кастрычніка Трухановіч быў прэвентыўна затрыманы ў пасёлку Хацежына супрацоўнікамі міліцыі Ждановічскага апорнага пункта. У той дзень у Менску павінен быў прайсці народны сход. Прэвентыўна затрымлівалі многіх маладых людзей, якія маглі прыняць удзел у дадзеным мерапрыемстве. Аднак толькі на Трухановіча аформілі адміністрацыйны пратакол. Так як 8 кастрычніка быў выхадным днём, то яго пратрымалі ў ІЧУ РУУС Мінскага р-на да дня суда - 10 кастрычніка. У выніку двухмесячнага адміністрацыйнага разгляду і пяці судовых пасяджэнняў, суддзя пастанавіў спыніць справу ў дачыненні да Ігара за адсутнасцю складу злачынства.
у канцы студзеня 2012 года Трухановіч падаў грамадзянскі пазоў на пакрыццё маральнай шкоды. Разгляд справы пачаўся толькі ў чэрвені месяцы гэтага года.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства