viasna on patreon

Слуцк: Дзеючы дэпутат адмовілася размаўляць з карэспандэнтам незалежнага выдання

2012 2012-07-09T13:25:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kliashchyk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дэпутат ПП НС па Слуцкай акрузе Інэса Кляшчук

Дэпутат ПП НС па Слуцкай акрузе Інэса Кляшчук

Дзеючы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па Слуцкай акрузе Інэса Кляшчук не пацвердзіла і не абвергла свой намер удзельнічаць у выбарах у парламент.

«Я не буду з вамі размаўляць», - заявіла Інэса Кляшчук у тэлефоннай размове з карэспандэнтам незалежнай рэгіянальнай газеты «Інфа-Кур'ер». Так дэпутат Палаты прадстаўнікоў адрэагавала на пытанне, ці збіраецца яна ўдзельнічаць у выбарах ў другі раз.

Нагадаем, на мінулых выбарах Інэса Кляшчук абяцала выбаршчыкам адмяніць інстытут рэпетытарства.

У 2008-ым годзе на сустрэчы з настаўнікамі адной са школ кандыдат у дэпутаты Кляшчук заявіла: «Я буду дамагацца, каб рэпетытарства не было наогул, а ўзровень тэстаў знізіўся і адпавядаў праграме сярэдняй школы».

Акрамя таго, Інэса Кляшчук агучвала выбаршчыкам свой праект: дамагчыся адкрыцця ў горадзе моладзевага кафэ, дзе не будуць прадаваць алкаголь.

Праз чатыры гады праект так і не ўвасобілі ў жыццё.

Да абрання ў Палату прадстаўнікоў Інэса Кляшчук ўзначальвала Слуцкі райкам ГА «БРСМ».

У перыяд парламенцкіх выбараў 2008-га года кандыдат ад улады наадрэз адмаўлялася мець зносіны з незалежнай прэсай.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства