Сяргея Каваленку прызналі "злосным парушальнікам рэжыму"
Так віцебскага сябра Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ ахарактарызавалі ў магілеўскай калоніі №19, дзе ён адбывае пакараннне. Статус "злоснага парушальніка рэжыму" абмяжоўвае палітвязня ў яго правах - у прыватнасці, абмежаванні тычацца магчымасці карыстацца дасланымі грашовымі сродкамі.
Жонка палітвязня, Алена Каваленка, не ведае, якія парушэнні залічаны Сяргею. Але цяпер у турэмнай краме ён можа набываць прадукты толькі на 100 тысяч рублей замест ранейшых 500 тысяч.
Алена Каваленка таксама даведалася, што мужу яшчэ не перадалі пасылку з лекамі, якую яна адправіла ўжо тыдзень таму.
У магілеўскай калоніі Сяргей Каваленка знаходзіцца з 19 траўня. За гэты час ён адбыў і 10 сутак у карцэры.
Пакаранне актывіст адбывае за парушэнне рэжыму хатняй хіміі, прысуджанай яму ў 2010 годзе за вывешаны на навагодняй ёлцы бел-чырвона-белы сцяг.