viasna on patreon

Тэрміновая заява Amnesty International: Журналіст пад пагрозай зняволення за крытыку Прэзідэнта

2012 2012-06-27T13:00:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/amnestyshield.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міжнародная амністыя

Міжнародная амністыя

“Журналіст Андрэй Пачобут знаходзіцца пад пагрозай турэмнага зняволення на тэрмін да пяці гадоў за крытыку Прэзідэнта Беларусі. Ён з’яўляецца вязнем сумлення, і арыштаваны ў сувязі з ажыццяўленнем свайго права на свабоду выказвання меркаванняў”, — гаворыцца ў тэрміновай заяве міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International.

“Карэспандэнт польскай газеты Gazeta Wyborcza і выбітны актывіст польскай меншасці ў Беларусі Андрэй Пачобут быў арыштаваны 21 чэрвеня ў сваёй кватэры ў заходнебеларускім горадзе Гродна. Яго абвінавачваюць у “паклёпе на Прэзідэнта” паводле Артыкула 367 (2) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у сувязі з публікацыяй артыкулаў у беларусіх незалежных СМІ. Афіцыйнае абвінавачванне, між тым, яшчэ не прад’яўленае. Ён можа быць зняволены на тэрмін да пяці гадоў. У сваіх атрыкулах Андрэй Пачобут крытыкаваў судовы працэс і вырак у справе Ўладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава, якія былі расстраляныя ў сакавіку 2012 года ў сувязі з серыяй тэрарыстычных актаў у Беларусі. Ён таксама выступіў з крытыкай пазіцыі Прэзідэнта Лукашэнкі ў дачыненні да Еўрапейскага Саюза і рэакцыі беларускіх уладаў на хвалю “маўклівых пратэстаў” у краіне. 21 чэрвеня ў ягонай кватэры быў праведзены ператрус, у выніку чаго ягоны камп’ютар і дакументы былі канфіскаваныя. У сакавіку 2011 года Андрэй Пачобут быў абвінавачаны ў “абразе Прэзідэнта” і “паклёпе на Прэзідэнта” ў сувязі з публікацыяй артыкулаў у Gazeta Wyborcza. 5 ліпеня 2011 года ён атрымаў тры гады зняволення з адтэрміноўкай выканання пакарання. Amnesty International лічыць арышт Андрэя Пачобута з’яўляецца часткай працяглай кампаніі пераследу актывістаў грамадзянскай супольнасці і журналістаў з боку беларускіх уладаў. Пасля прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года, адбылося безпрэцэдэнтнае паграшэнне сітуацыі з правамі чалавека ў краіне. Вядучыя апазіцыйныя дзеячы былі затрыманыя і асуджаныя ў выніку несправядлівых судовых пасяджэнняў. НДА, актывісты грамадзянскай супольнасці і журналісты па-ранейшаму зазанаюць пераслед у сувязі з крытыкай уладаў”, — гаворыцца ў заяве.

Amnesty International звяртаецца да ўсіх зацікаўленых асобаў і арганізацыяў з заклікам звяртацца да беларускіх уладаў, патрабуючы “неадкладнага і безумоўнага вызвалення Андрэя Пачобута”, а таксама “забеспячэння гарантыяў на свабоду выказвання меркаванняў у адаведнасці з міжнароднымі абавязальніцтвамі ў галіне правоў чалавека, у тым ліку Артыкула 19 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства