viasna on patreon

Першы тыдзень выбарчай кампаніі на Салігоршчыне прайшоў незаўважна

2012 2012-06-26T09:22:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/saligorsk-vybary.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аніякага ўзрушэння ў грамадска-палітычным жыцці Салігорскага рэгіёна абвяшчэнне даты парламенцкіх выбараў не прынесла. Нягледзячы на тое, што інфармацыя аб старце выбарчай кампаніі прайшла па агульнанацыянальных і нават мясцовых дзяржаўных СМІ, казаць пра з’яўленне значнай зацікаўленнасці ў жыхароў Салігоршчыны да гэтай важнай падзеі пакуль не выпадае. Зрэшты і асноўныя палітычныя сілы рэгіёну, кшталту Аб’яднанай грамадзнскай партыі, Партыі БНФ ды партыі “Справядлівы свет”, ячшэ толькі вызначаюцца са сваёй асноўнай палітычнай стратэгіяй на гэты перыяд.

Тым не менш, неабходна адзначыць, што на афіцыйным сайце Салігорскага раённага выканаўчага камітэту ўжо з’явіліся спасылкі на агульнадаступныя інфармацыйныя і дапаможныя матэрыялы па выбарах. Як з іх вынікае, Салігоршчына па-ранейшаму падзелена на дзьве выбарчыя акругі - гарадскую і сельскую. У апошнюю, між іншым, уваходзіць і Любанскі раён. Месцам знаходжання абедзьвюх акруговых выбарчых камісій зноўк прызначаны будынак Салігорскага выканаўчага камітэту.

 

ДАВЕДКА:

Салігорская гарадская выбарчая акруга № 68: колькасць выбаршчыкаў - 69 600.

У Салігорскую сельскую выбарчую акругу № 69 увайшоў увесь Любанскі раён, а таксама частка Салігорскага раёна, колькасць выбаршчыкаў - 68 036.

 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства