Гары Паганяйла праз суд здабыў права выязджаць за мяжу
https://spring96.org/be/news/53492
2012
2012-06-22T18:30:20+0300
2012-06-22T18:30:20+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Даведку аб тым, што яго няма ў спісе невыязных, Паганяйлу далі проста на паседжанні.
Праваабаронца страціў права выязджаць за мяжу Беларусі ў сакавіку, разам з шэрагам іншых апазіцыйных і грамадскіх дзеячоў. Ён адразу ж звярнуўся ў суд. Як высветлілася, прозвішча Паганяйлы трапіла у спіс праз "тэхнічны збой", чаго не адмаўляў адзін з адказчыкаў -- Міністэрства юстыцыі. Суддзі спатрэбілася два паседжанні, каб прызнаць рацыю Паганяйлы.
Разам з тым скаргу праваабаронцы суд не задаволіў. Паганяйла
акрамя выключэння яго прозвішча з "чорнага спісу" патрабаваў
высветліць, хто менавіта яго туды ўнёс, а таксама хацеў кампенсацыі выдаткаў,
якія панёс, шукаючы праўды ў розных інстанцыях.