viasna on patreon

Журналіста Паўла Свярдлова асудзілі на 15 сутак

2012 2012-06-22T17:27:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sviardlou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Журналіст “Еўрарадыё” Павел Свярдлоў

Журналіст “Еўрарадыё” Павел Свярдлоў

Суддзя суда Маскоўскага раёна Менска Таццяна Матыль прысудзіла Паўлу Свярдлову, абвінавачанаму ў лаянцы матам, 15 сутак адміністратыўнага арышту. Адбываць пакаранне журналіст “Еўрарадыё” будзе на Акрэсціна.

Разгляд справы журналіста, як паведамляе сайт “Еўрарадыё”, адбываўся без адваката. Адваката, які прыехаў у суд, у залу судовых пасяджэнняў так і не пусцілі. На падставе таго, што журналіст нібыта адмовіўся ад яго паслуг. Пасля таго, як напачатку разбіральніцтва сам запатрабаваў прысутнасці адваката ў судзе! Адвакату паведамілі, што азнаёміцца з матэрыяламі справы ён зможа пасля вынясення прысуду.

22 чэрвеня, а 10 гадзіне раніцы, Паўла Свярдлова пяцёра невядомых у цывільным затрымалі і без усялякіх тлумачэнняў закінулі ў мікрааўтобус. Дзе ён знаходзіўся некалькі гадзін пасля затрымання, не вядома. Але а 14 гадзіне журналіст змог патэлефанаваць у рэдакцыю і паведаміць, што знаходзіцца ў судзе Маскоўскага раёна, дзе яго будуць судзіць па артыкуле 117.1 за "дробнае хуліганства".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства