viasna on patreon

Адміністрацыя “Граніта” працягвае ціск на незалежны прафсаюз

2012 2012-06-22T16:21:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/granit-vuveska.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З’явілася інфармацыя пра яшчэ адно звальненне актывіста незалежнай прафсаюзнай суполкі на РУПП “Граніт”, што знаходзіцца ў Мікашэвічах: 20 чэрвеня пазбавілі працы Віталя Пашэчку.  

Дзевяць апошніх гадоў Віталь працаваў у чыгуначным цэху пагрузкі, які ўваходзіць у склад прадпрыемства “Граніт”. 8 чэрвеня ён выступіў у якасці сведкі ў судзе Лунінецкага раёна, які разглядаў справу пра звальненне намесніка старшыні суполкі незалежнага прафсаюза “Граніта” Мікалая Карышава (той таксама працаваў у чыгуначным цэху). Падчас судовага паседжання Пашэчка даў паказанні супраць начальніка цэха Віктара Курыловіча, які меў непасрэднае дачыненне да таго, каб супраць Карышава дзейнічала дысцыплінарнае спагнанне, якое ў далейшым стала прычынай для звальнення. Начальнік цэха тады пры іншых асобах адкрыта заявіў Віталю, што той таксама хутка згубіць працу. Так урэшце і здарылася.

Застаецца дадаць, што Віталь Пашэчка – бацька двух непаўнагодных дзяцей (малодшай дачцэ ўсяго 11 месяцаў), але гэта не паўплывала на рашэнне адміністрацыі “Граніта” звольніць 29-гадовага рабочага.   

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства