viasna on patreon

Актывістам кампаніі "Гавары праўду” - па 15 сутак арышту

2012 2012-06-22T12:10:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudovaja_zala.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Судовая зала.

Судовая зала.

Затрыманых 21 чэрвеня актывістаў кампаніі "Гавары праўду!" Аляксандра Арцыбашава і Паўла Вінаградава верагодна будуць судзіць сёньня ў судзе Цэнтральнага раёна Менска. У чым вінавацяць актывістаў – пакуль невядома.

Арцыбашава затрымалі каля 13-00 ў раёне вуліцы Няміга. Гэта здарылася перад пачаткам чарговага палітычнага флэш-мобу «Мы прыйшлі, каб нас зноў пасадзілі» з удзелам плюшавых цацак.

Паўла Вінаградава ўчора каля дзесяці вечара забралі з ягонай кватэры. Затрыманне праводзілі супрацоўнікі Цэнтральнага РАУС Мінска. Прычыну затрымання пры гэтым не патлумачылі. Яго адвезлі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

* * *

11-30. У судзе Цэнтральнага раёна Менска пачаўся разгляд адміністратыўнай справы Аляксандра Арцыбашава.  Яго вінавацяць у дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ). Суддзя Вераніка Ткачова. Прысуд - 15 сутак арышту.

Справу Вінаградава будзе разглядаць суддзя Максім Церашкоў. Прысуд - 15 сутак арышту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства