viasna on patreon

У Шчучынскім раёне працягваецца вынішчэнне дрэваў

2012 2012-06-20T10:52:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vyrubka_drevau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На Гарадзеншчыне працягваецца вынішчэнне дрэваў у населеных пунктах і абапал дарогаў. На першае месца ў гэтай незразумела кім абвешчанай “вайне” імкнуцца зараз выйсці ўлады Шчучынскага раёну.

Апошнім часам актыўна карчуюцца маладыя дрэвы і кусты на адрэзках дарог Шчучын – станцыя Ражанка і Жалудок – Ражанка.

Воку падарожніка на гэтых шляхах адкрываецца сумнае відовішча – дрэвы і кусты бязлітасна выцінаюцца, а дарога пераўтвараецца ў пустыню. Мяркуючы па гэтым, мясцовыя ўлады маюць намер вынішчыць усё да апошняга дрэўца. Яшчэ раней у мястэчках раёну былі знішчаны цэлыя паркі. А між тым Шчучыншчына багатая сваёй гістарычнай і архітэктурнай спадчынай, рознымі помнікамі. Узнікае натуральнае пытанне – якую “карцінку” хочуць прадставіць турыстам мясцовыя “вертыкальнікі”? Куды пры гэтым глядзіць раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя?

Трэба сказаць, што ў дадатак да такой лакальнай “экалагічнай катастрофы”, карчаванне і вываз дрэваў – праца досыць энергавыдаткавая і стратная. Так што рацыянальна вытлумачыць такую палітыку нішчання дрэваў цяжка. Можна меркаваць, што такое вынішчэнне прысадаў пры дарогах і штучнае пашырэнне палёў спатрэбілася для сумнавядомай практыкі прыпісак засеяных тэрыторый і ўяўнага падвышэння розных сельскагаспадарчых паказнікаў.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства