viasna on patreon

Аршанская міліцыя робіць адкрыцці ў трактоўцы законаў

2012 2012-06-18T13:34:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicija-belarusi1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аршанскі РАУС даў адказ актывісту кампаніі «Наш дом» Мікалаю Петрушэнку аб прычынах затрымання супрацоўніцы газеты “Віцебскі кур'ер” Юліі Канаплёвай і канфіскацыі ў яе друкаванай прадукцыі, пра што наш сайт паведамляў раней..

У лісце, падпісаным начальнікам Аршанскага РАУС Леанідам Міхайлавым, змяшчаюцца дзіўныя сцвярджэнні, якія смела можна прызнаць за сапраўдную рэвалюцыю ў юрыспрудэнцыі. Судзіце самі:

«Наяўнасць на друкаваным выданні «Наш дом»... лагатыпа, пад якім ажыццяўляецца выданне прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі ..., дазваляе аднесці дадзенае друкаванае выданне да перыядычных».

Вось такое адкрыццё. А бо Закон аб СМІ перыядычнымі называе выданні, якія выдаюцца вызначаную колькасць разоў праз пэўны прамежак часу. І лагатып тут зусім не пры чым.

Са зместу адказу можна зрабіць дваякую выснову: альбо міліцэйскі начальнік не ведае ды асабліва і не жадае ведаць дзеючае заканадаўства, альбо ён лічыць сябе вышэй нейкіх там законаў, калі дазваляе сабе адвольна змяняць іх нормы.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства