viasna on patreon

Уладзімір Вялічкін працягвае судзіцца за забарону пікету ў падтрымку Алеся Бяляцкага

2012 2012-06-15T12:13:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vialichkin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Уладзімір Вялічкін (Брэст)

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін (Брэст)

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін звярнуўся да старшыні Берасцейскага абласнога суда з просьбай апратэставаць судовыя пастановы па яго грамадзянскай справе.

Берасцейскія суды, раённы і абласны, не задаволілі пазовы Вялічкіна да гарвыканкама, які адмовіў ў правядзенні пікету супраць асуджэння кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна” і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Алеся Бяляцкага.

Праваабаронца упэўнены, што яго скарга і на гэты раз не будзе задаволена.

Ён змог пераканацца на практыцы, што беларускія суды  не карыстаюцца законамі, а таму даверу да іх няма. І што для суддзяў ўлада – гэта ўсё, а чалавек – ніхто. Але, каб звярнуцца ў Камітэт па правах чалавека ААН, трэба прайсці ўсе ўнутраныя судовыя інстанцыі, што зараз Вялічкін і робіць.

Ён настойліва даводзіць у судах, што Берасцейскі  гарвыканкам парушыў яго правы. Па-першае, адмову падпісаў упраўсправамі гарвыканкама, на што ён права не меў, зыходзячы з закона “Аб масавых мерапрыемствах”.  Бо згодна з арт. 4 гэтага закона, Закон мае большую сілу за нарматыўна-прававы акт гарвыканкама, дзе сказана, што пры адсутнасці старшыні гарвыканкама і яго намесніка, дакументы можа падпісваць упраўсправамі. Але ў Берасцейскім гарвыканкаме чатыры намеснікі, і няўжо яны ўсе адсутнічалі?

Акрамя гэтага, Уладзімір Вялічкін указвае на парушэнне арт.35 Канстытуцыі РБ і Міжнароднага пакта аб палітычных і грамадзянскіх правах, а канкрэтна – замацаванага ў дакуменце права на мірныя сходы.

 

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства