viasna on patreon

Глыбокае: Падатковая інспекцыя схіляе да прымусовай падпіскі на галіновы часопіс

2012 2012-06-13T17:39:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З інспекцыі тэлефануюць па прадпрыемствах ды "настойліва прапануюць" падпісацца на часопіс "Налоговый вестник". Між тым кошт часопіса не малы – 640 800 рублёў на паўгода.

"Мне патэлефанавалі, запыталіся, ці падпісана прадпрыемства на гэты часопіс. І пакінулі нумар тэлефона – каб падпісаўся, а потым "адсправаздачыўся", - распавёў на ўмовах ананімнасці дырэктар аднаго з малых прыватных прадпрыемстваў Глыбокага.

Цяпер ён вырашае, падпісвацца ці не. З аднаго боку, грошы на падпіску трэба аддаць немалыя. З другога боку,  "многія выпісваюць гэты часопіс, каб не мець у далейшым лішніх праблем з падатковай інспекцыяй", піша мясцовы сайт glybokae.by.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства