Эўрадэпутат Мігальскі піша турэмшчыку Каваленкі
Дэпутат Эўрапейскага парлямэнту Марэк Мігальскі накіраваў ліст на імя кіраўніка Віцебскай папраўчай калёніі.
Эўрадэпутат непакоіцца станам здароўя Сяргея Каваленкі
і просіць даць магчымасьць мэдыкам аказаць неабходную мэдычную дапамогу
палітвязьню, паведамляе незалежная
газэта «Народная воля»:
Вось што піша Марэк Мігальскі начальніку калёніі Віталю
Агністыкаву:
«Як стала мне вядома, Сяргей Каваленка, прысуджаны да 25 месяцаў
турэмнага зьняволеньня за парушэньне ўмоваў адбываньня пакараньня,
і які адбывае гэты тэрмін у вашым установе, 7 чэрвеня 2012 быў
пераведзены з карантыну ў атрад. Пры гэтым не было праведзена
абсьледаваньне стану здароўя С. Каваленкі, на падставе якога можна
было б пераканацца ў магчымасьці Каваленкі працаваць у атрадзе.
Я хачу нагадаць, што Сяргей Каваленка з 19-га сьнежня
2011 г. праводзіў галадоўку, якая нанесла моцную школу яго здароўю.
Ён моцна схуднеў, у яго дрэнна працуе падстраўнікавая залоза,
зьявіліся праблемы з працай стрававальнай сыстэмы і нырак.
У апошні час у яго моцна зацяклі ногі, што можа сьведчыць пра
праблемы з сардэчна-сасудзістай сыстэмай. Сытуацыя, якая склалася,
пагражае не толькі яго здароўю, але і жыцьцю.
Прашу паінфармаваць мяне аб прычыне пераводу Сяргея Каваленкі ў атрад
без належнага абсьледаваньня стану здароўя.
Я заклікаю забясьпечыць Сяргею Каваленку доступ да незалежнага
лекара-адмыслоўца і належную мэдыцынскую дапамогу, якая ўключае
па меры неабходнасьці і шпіталізацыю. Хачу нагадаць, што мэдычная
дапамога — гэта адно з асноўных правоў, гарантаваных зьняволеным
Канвэнцыяй Правоў Чалавека, падпісанай Беларусьсю».