viasna on patreon

«Дайце правы рабам»

2012 2012-06-07T15:13:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Расшыфраваны найстаражытнейшы надпіс на іўрыце.

Навукоўцы з Мюнстарскага універсітэта расшыфравалі найстарэйшы з вядомых на сёння надпісаў на іўрыце.

Аб’ектам даследавання быў фрагмент глінянага гаршчка. Ён служыў свайго роду чарнавіком, на якім будучы пісар адпрацоўваў навыкі. Навукоўцы мяркуюць, што пісар, хутчэй за ўсё, адносіўся да суда, таму практыкаваўся ў напісанні радкоў з законаў.

Па сцвярджэнні спецыялістаў, змест надпісу наступны: «Дайце правы рабам і ўдовам. Дайце правы сіротам і замежнікам. Абараніце правы бедных і меншасцяў».

Узрост надпісу складае больш за 3 тыс. гадоў.

Абломкі гаршчка былі выяўленыя ў 2008 годзе за 25 км ад Ерусаліма.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства