Чым кормяць на Акрэсціна за 50 тысяч ў дзень?
Дзённы рацыён затрыманых у Менскім цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў каштуе 50 тысячаў. Гэтая сума ўдвая перавышае кошт рацыёна школьнікаў. Але розніца паміж турэмным ды школьным абедам істотная, прычым не на карысць першага.
У Беларусі ні дзеці ў школе, ні арыштанты не абіраюць, што сёння з’ядуць
на сняданак ці абед. Склад меню ды яго кошт вырашаюць вышэйшыя
ўстановы. Ці азначае даражэйшы турэмны абед тое, што ён смачнейшы?
Каб накарміць вучня старэйшых класаў патрэбна 25 тысячаў.
Гэтак каштуе сняданак ды комплексны абед у звычанай беларускай школе.
Зранку дзіцям даюць кашу, гарачы буцеброд ды гарбату. На абед школьнікі
ядуць суп з хлебам, салат, кашу альбо бульбу з катлетай, а таксама
традыцыйны кампот. Бываюць фрукты альбо печыва.
100 грамаў малака
Арыштанцкае меню не такое разнастайнае. Паводле турэмных нормаў, у дзень на чалавека належыць 5
грамаў мукі, 30 грамаў макаронаў, 100 грамаў мяса ды столькі ж малака,
15 грамаў солі, паўкіло бульбы ды па 200 грамаў ржанога і пшанічнага
хлеба.
Ці адпавядаюць нормы рэчаіснасці, пытанне не простае
нават для тых, хто па некалькі разоў трапляў на “Акрэсціна” — Менскі
цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў.
Ці ёсць катлета катлетай?
Павал Вінаградаў,
актывіст ды лідар моладзевага крыла кампаніі “Гавары праўду”, 8 разоў
трапляў за белыя сцены ізалятара. Справа ўнікальная, але ён ні воднага
разу і дропкі з турэмнай ежы ў рот не браў ды толькі глядзеў, чым
кормяць іншых.
“Шмат разоў я бачыў паперку, што ў іх вісіць з
нормамі харчавання. І без дбайнай экспертызы нельга паверыць, што
напісанае адпавядае таму, што даюць. Хаця выглядае абед даволі
прыстойна: катлета пахне катлетай, але суп такі... дамашнім яго не
назавеш. З кашаў толькі авёс выглядае нядрэнна, усё астатняе — гаўно.
Але зазаначу, што ў часы дэфіцыту давалі грэчку”. - успамінае Вінаградаў
Сняданак
на Акрэсціна звычайна складаўся з кашаў, на вячэру — тое самае. П’юць
арыштанты вадкасць колеру гарбаты,. Хлеб, які шчэ некалькі год таму
звонку быў падгарэлы, а знутры – сыры, сёння стаў нармальным.
Андрэй Дзмітрыеў, які нядаўна таксама па палітычных матываў адседзеў “суткі” наракае, што турэмная пайка не адпавядае кошту:
“Калі
ўявіць, што тым самым кормяць ў Беларусі дзяцей, то я гарантую, нічога
добрага з іх здароўем не будзе. Тое што завецца катлета, не адпавядае
назве зусім, яе немагчыма парэзаць, гарбата там зусім не гарбата”, —
кажа спадар Дзмітрыеў.
Дорага ды нясмачна — чаму?
Адміністрацыя
Акрэсціна віну за няякаснае харчаванне з сябе здымае: “У нас ўся ежа
гатуецца ў кавярні”, — адказалі службе інфармацыі “Белсату”. Што да
высокіх коштаў, то параілі звяртацца ў бухгатлтэрыю ГУУС
Менгарвыканкама.
Харчаванне арыштантаў ажыццяўляецца паводле
дамоваў, якія ўлады заключаюць са сталовымі альбо кафэ. Вядома, што
Акрэсціна абслугоўвае кафэ “Волгоград” з паўднёва-заходняга раёну
сталіцы.
Паводле закону,
дзяржаўны бюджэт пакрывае толькі выдаткі на ўтрыманне адміністрацыйных
арыштаваных , а за харчаванне яны мусяць плаціць самі. Пасля вызвалення
кожнаму, хто еў турэмную пайку, выстаўляюць рахунак. Да прыкладу, у
2010-м годзе дзённы рацыён у Менскім ІЧУ на вуліцы Скарыны каштаваў 7 тысячаў , альбо 2 долары.