viasna on patreon

Як правільна адстойваць грамадскія інтарэсы і правы (відэа)

2012 2012-06-09T00:43:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zavod_svetlagorsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На пачатку году афіцыйныя ўлады Светлагорску паведамілі жыхарам пра намер будаваць каля гораду завод беленай цэлюлозы за кітайскі крэдыт. Планы будавання 4-га хімічнага прадпрыемства ў горадзе вельмі занепакоілі грамадскасць. Адразу была створана ініцыятыўная група па адстойванню права гараджан на атрыманне экалагічнай інфармацыі і права на чыстае навакольнае асяроддзе. Звыш за 10 тысяч чалавек, альбо амаль 15% жыхароў Светлагорску, падпісаліся супраць будаўніцтва ў горадзе заводу. Ініцыятыўная група накіравала подпісы ў адміністрацыю прэзідэнта, урад і ў пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі.

Цягам трох месяцаў актывісты праводзяць эфектыўную інфармацыйную кампанію. Пішуць лісты ў розныя інстанцыі, распаўсюджваюць інфармацыйны бюлетэнь "Праблема", зварот да грамадзян, актыўна асвятляюць праблему ў СМІ. Быў зняты ролік, у якім ставяцца пытанні: Чаму ў нас? Чаму за кітайскія грошы?

Нягледзячы перашкодыі затрыманні з боку ўладаў, кампанію можна лічыць паспяховай.

Як правільна адстойваць грамадскія інтарэсы і правы (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства