viasna on patreon

Магілёўскія рабочыя бягуць з “Прамжылбуда”

2012 2012-06-08T12:39:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/budoulia..jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Іх не стрымліваюць ні кантракты, ні звальненні па артыкулу ў працоўных кніжках. Пра гэта паведамляе былы рабочы ўзгаданай будаўнічай арганізацыі Аляксей Паўлоўскі. “Мне дакладна вядома, што толькі за некалькі апошніх тыдняў каля 20 рабочых папросту развіталіся з “Прамжылбудам”. Яна напісалі заявы на звальненне і, нягледзячы на тое, што іх трымаюць працоўныя кантракты, пакідалі свае працоўныя кніжкі і пайшлі ўладкоўвацца на працу ў іншыя будаўнічыя арганізацыі. Некаторыя з’ехалі працаваць у Расію, - кажа Аляксей Паўлоўскі. -- Гэта не дзіўна, бо у будаўнічай арганізацыі заробак не толькі не вырас, а наадварот яшчэ і знізіўся. За мінулы месяц рабочыя атрымалі сярэднія заробкі каля двух мільёнаў рублёў. Ці можна за такія грошы пракарміць сям’ю, калі штодня растуць кошты на прадукты?” – працягвае былы рабочы “Прамжылбуда”.

Аляксей Паўлоўскі таксама паведамляе, што яшчэ адной прычынай, чаму людзі ідуць на крайнія меры і цэлымі групамі пакідаюць свае месцы працы, з’яўляецца штодзённае парушэнне тэхнікі бяспекі і абыякавае стаўленне да людзей з боку кіраўніцтва арганізацыі.

Нагадаем, што з актывістам незалежнага прасаюза РЭП Аляксеем Паўлоўскім праз ягоную актыўнасць па адстойванні працоўных правоў рабочых не быў працягнуты працоўны кантракт. Праз суд рабочы здолеў змяніць фармулёўку звальнення ў працоўнай кніжцы і быў звольнены па арт.41 Працоўнага Кодэкса. Гэта гарантавала яму выплату амаль 12 млн рублёў кампенсацыі за парушэнне ўмоваў кантракту “Прамжылбудам”.   

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства