У Бярозаўскім раёне толькі 17 % працаздольнага насельніцтва -- здаровае
На чарговай сесіі Бярозаўскага раённага Савета дэпутатаў было разгледжана пытанне пра стан медыцынскага абслугоўвання ў раёне. Гэтае пытанне рыхтавала камісія ў складзе 14 чалавек. Вынікі шакуюць. Афіцыйна высветлілася, што толькі 17 % працаздольнага насельніцтва лічыцца здаровым, не хапае 21 спецыяліста, пастаянная цякучасць кадраў, у бальніцы няма ніводнага ўрача першай ці вышэйшай катэгорыі, наогул атэставаны толькі 64 % урачоў, па 2 месяцы трэба чакаць чаргі на УЗІ г.д.
Дэпутаты далі наказ галоўнаму ўрачу Нэлі Малейцінай выправіць сітуацыю. Цікава, што прычыну цякучасці кадраў дэпутаты ўбачылі ў недапрацоўцы ідэалагічнага аддзела з маладымі спецыялістамі.
Таксама дэпутаты лічаць, што не ў поўнай меры выкарыстоўваюцца такія спартыўныя збудаванні як, як басейн і Лядовая арэна, што прадпрыемствам трэба парупіцца наконт абанементаў у гэтыя ўстановы.