viasna on patreon

У беларускім заканадаўстве з'явіцца вызначэнне паняцця "катаванне" (дакумент)

2012 2012-06-05T11:43:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kajdanki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта салігорскім грамадскім актывістам паведаміў у сваім электронным лісце старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях Палаты прадстаўнікоў М. Л. Самасейка.

Нагадаем, што 10 мая некалькі салігорцаў накіравалі ў Палату прадстаўнікоў звароты аб увядзенні ў беларускае крымінальнае заканадаўства паняцця “катаванне” і адказнасці за гэтае злачынства. Таксама ад дэпутатаў патрабавалі пачаць распрацоўку Закону супраць катаванняў.

Як вядома,  праваахоўнымі органамі Беларусі нядаўна быў распрацаваны праект Закона «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Крымінальны, Крымінальна-працэсуальны, Крымінальна-выканаўчы кодэксы Рэспублікі Беларусь і Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях». 18 мая дадзены праект быў накіраваны кіраўніку дзяржавы. Паводле спадара Самасейкі, у мэтах выканання рэкамендацый, ухваленых Рэспублікай Беларусь па выніках універсальнага перыядычнага агляду ў Савеце ААН па правах чалавека, і прывядзення нацыянальнага заканадаўства ў адпаведнасць з Канвенцыяй ААН супраць катаванняў, у гэты ж законапраект былі ўключаны нормы, якія датычацца дапаўнення артыкула 128 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь азначэннем паняцця “катаванне”. Прапанаваная фармулёўка дадзенага тэрміна карэспандзіруе пункту 1 артыкула 1 Канвенцыі супраць катаванняў, дублюючы амаль слова ў слова вызначэнне гэтага паняцця.

Што да ўнясення іншых зменаў або дапаўненняў у Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь з мэтай крыміналізацыі дзеянняў, звязаных з катаваннямі і іншымі жорсткімі, бесчалавечнымі або прыніжаючымі годнасць відамі абыходжання, дык іх дадзеным законапректам не прадугледжваецца. Мікалай Самасейка лічычць, што “заканадаўства Рэспублікі Беларусь у цэлым дастаткова поўна рэгулюе пытанні адказнасці за прымяненне катаванняў”. Адпаведна казаць пра ініцыяванне дзеючым складам Палаты прадстаўнікоў распрацоўкі асобнага Закону супраць катаванняў пакуль не выпадае.

 

 

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства